У Баранавічах за ўдзел у пратэстах-2020 судзілі яшчэ 8 чалавек
Будынак суда ў Баранавічах
Праваабаронцам стала вядома пра прысуд, які вынеслі групе жыхароў Баранавічаў. Іх судзілі за ўдзел у прастатах у 2020 годзе і прысудзілі да калоніі. Фігурантамі гэтага працэсу зрабіліся 8 чалавек. Іх абвінавачвалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (ч.1 арт. 342 КК РБ). Ім прызначылі тэрміны ад 1,5 да 2,5 гадоў. Справу разглядала суддзя Вікторыя Пакунова.
Вядома, што некаторыя з фігурантаў справы былі затрыманыя падчас нядаўніх "хапуноў". Адзін з затрыманых, Іван Дрык, на момант удзелу ў акцыі пратэсту не меў 18 гадоў.
Праваабаронцы нагадваюць, што ў Брэсцкай вобласці дагэтуль працягваюцца масавыя затрыманні і суды за ўдзел у акцыях 2020-га года. Так, за красавік гэтага года суд у Баранавічах вынес прысуды паводле "народнага" артыкула ўжо 17 мясцовым жыхарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.