У Баранавіцкім раёне разбіўся верталёт Мі-24
На месцы аварыі / t.me/motolkohelp
У Баранавіцкім раёне 22 чэрвеня каля 13:30 разбіўся верталёт Мі-24, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Ахвяраў пры інцыдэнце няма.
"Сёння каля 13 гадзін 30 хвілін у Баранавіцкім раёне здзейсніў жорсткую пасадку верталёт Мі-24. Чальцы экіпажа верталёта атрымалі цялесныя пашкоджанні, разбурэнняў і пацярпелых на зямлі няма", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Прычыны здарэння высвятляе камісія.
ТГ-канал @motolkohelp сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся з расійскім ваенным верталётам. Мінабароны Беларусі не ўдакладняе прыналежнасць верталёта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.