Мужчына параніў з пнеўматычнай вінтоўкі трохгадовую дзяўчынку
Куля, якая трапіла ў нагу дзіцяці
У Барысаве мужчына параніў з пнеўматычнай вінтоўкі трохгадовую дзяўчынку. Куля трапіла ў нагу, спатрэбілася аперацыя, каб яе дастаць.
Як паведамляе міліцыя, здарэнне адбылося ўвечары 27 чэрвеня. Пасля звароту маці дзяўчынкі, зламысніка знайшлі. Высветлілася, што 50-гадоваму мясцоваму жыхару было сумна і ён вырашыў з акна пастраляць па дрэвах. А атрымалася, што па людзях.
Крымінальную справу распачалі за "асабліва злоснае хуліганства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.