У баскетбалісткі Алены Леўчанка выявілі COVID-19

У баскетбалісткі Алены Леўчанка выявілі COVID-19

Баскетбалістка Алена Леўчанка захварэла на COVID-19, пра гэта яна сама паведаміла ў сацсетках.

"У мяне пацвердзіўся COVID. Напэўна, паўгода таму гэта гучала б так, быццам самая страшная хвароба прыйшла па цябе. Але цяпер — пасля ўсіх падзей лета і восені — каранавірус успрымаецца лягчэй", — напісала спартоўка.

Цяпер Леўчанка знаходзіцца ў Афінах. Яна кажа, што здавала тэст на каранавірус перад адлётам з Беларусі і адразу па прылёце ў Грэцыю. Вынік быў адмоўным. А потым неяк увечары яна выявіла, што страціла нюх. Пасля гэтага тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. 

"Цяпер тэмпературы няма, смак у ежы слаба выяўлены, і ёсць пачуццё закладзенасці носа, хоць дыхаецца добра", — адзначае баскетбалістка.

Леўчанка не выключае, што захворванню паспрыяў яе арышт : "Я ведаю, што ад COVIDа ніхто не застрахаваны, але, калі імунітэт аслаблены, арганізм менш супраціўляем вірусам. Думаю, Акрэсціна зрабіла тут сваю справу".

Алена Леўчанка — падпісантка ліста спартоўцаў за новыя сумленныя і адкрытыя прэзідэнцкія выбары і спыненне гвалту на вуліцах. Яна прымала актыўны ўдзел у мірных вулічных шэсцях. За гэта ў кастрычніку яна была асуджаная і правяла 15 сутак на Акрэсціна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі