У БАТЭ пераходзіць паўабаронца з Ісландыі
У БАТЭ пераходзіць цэнтральны паўабаронца з Ісландыі Вілюм Тор Вілюмсан, інфармуе прэс-служба клуба. Яму 20 гадоў. Вілюмсан дагэтуль гуляў толькі ў ісландскім "Брэйдабліку" з Коўпавагюра. Беларусь стане для яго першым замежным досведам. Сёлета ён дэбютаваў у нацыянальнай зборнай сваёй краіны.
У мінулым чэмпіянаце Ісландыі паўабаронца ў 19 матчах забіў 6 галоў. Яго каманда заваявала срэбра.