У БАТЭ з'явіўся яшчэ адзін Філіпавіч
У БАТЭ з'явіўся навабранец — Якаў Філіпавіч. Барысаўчане падпісалі кантракт з 27-гадовым харвацкім абаронцам, паведамляе fcbate.by. Ён гуляў на радзіме, а ў апошнія гады — у бельгійскім "Локерэне", правёў за яго 84 сустрэчы. Філіпавіча раней выклікалі ў нацыянальную зборную Харватыі, але ён правёў толькі некалькі таварыскіх матчаў.
У складзе БАТЭ ўжо гуляе сербскі легіянер Аляксандр Філіпавіч. Таксама абаронца. А яшчэ ёсць абаронца Ягор Філіпенка...
Барысаўчане няўдала стартавалі ў чэмпіянаце Беларусі, прайгралі ў Мінску "Энергетыку-БДУ" (1:3). Абарона БАТЭ гуляла не лепшым чынам, і харват яе мусіць умацаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.