У баях за Украіну загінуў футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі

Сяргей Ражок

Сяргей Ражок / сацсеткі

Былы ўкраінскі гулец футбольнага чэмпіянату Беларусі Сяргей Ражок загінуў у баях супраць расійскіх акупантаў, піша "Трыбуна".

Спартоўцу было 38 гадоў.

У Беларусі ў розныя гады ён гуляў за такія клубы, як "Мінск", "Белшына", "Нёман", "Гомель", "Віцебск" і "Смалявічы".

Дарэчы, з "Мінскам" у 2013-м Ражок выйграў Кубак Беларусі.

Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Ражок уступіў ва Узброеныя сілы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі