У БДУ навучанне падаражала ў сярэднім на 200 рублёў у год

У БДУ навучанне падаражала ў сярэднім на 200 рублёў у год

ВНУ ўсталявалі новыя кошты на навучанне, не чакаючы сканчэння ўступнай кампаніі. Падаражанне звязанае з “павелічэннем тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый”. Факт падаражання Еўрарадыё пацвердзілі ў БДУ.

Напрыклад, год навучання на механіка-матэматычным факультэце БДУ цяпер каштуе 2250 рублёў, навучанне падаражала на 186 рублёў. Самым дарагім факультэтам стаў факультэт міжнародных адносін, год навучання на ім каштуе 2814 рублёў, летась за год плацілі 2582 рублі, атрымліваецца плюс 232 рублі. У сярэднім навучанне ў гэтай ВНУ падаражала на 200 рублёў.

Усталявалі новыя кошты і ў іншых ВНУ. Новыя кошты ўжо апублікавалі МДЛУ і БДУІР. Самы дарагі факультэт у БДУІРы цяпер — факультэт камп’ютарных сістэм і сетак — 2750 рублёў за год. Гэта на 250 рублёў даражэй, чым летась.

Апошні раз навучанне даражала год таму — у ліпені 2016-га. Тады кошты падняліся на 5-8%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі