У Беларусі абмежавалі доступ да двух сайтаў, адзін з іх рэкламаваў віягру

У Беларусі абмежавалі доступ да двух сайтаў, адзін з іх рэкламаваў віягру

У Беларусі абмежавалі доступ да двух сайтаў. Інтэрнэт-рэсурсы пакараныя за змяшчэнне рэкламы лекавых прэпаратаў, якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне (напрыклад, рэкламавалася віягра). Рашэнне аб абмежаванні доступу 2 красавіка прыняло Міністэрства інфармацыі, якое спасылаецца на дакументы, атрыманыя з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Тыдзень таму Мінінфарм абмежаваў доступ да 5 інтэрнэт-рэсурсаў і 12 груп ды персанальных старонак сацыяльнай сеткі “Укантакце”. Прычынай стаў “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі