У Беларусі абмежаваны доступ да сайта Dissidentby.com
У Беларусі абмежаваны доступ да сайта Dissidentby.com. На ім можна было знайсці інфармацыю пра палітвязняў, іншых пацярпелых ад крымінальнага пераследу за ўдзел у пратэстах, а таксама рэквізіты для дапамогі іх сем'ям.
Цяпер карыстальнікі бачаць надпіс, што доступ да сайта абмежаваны паводле рашэння Мінінфарма. Ён па-ранейшаму даступны праз VPN.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.