У Беларусі адбываюцца ператрусы па "справе актывістаў дыяспары"

Ператрус, ілюстрацыйнае фота

Ператрус, ілюстрацыйнае фота

20 сакавіка ў Беларусі адбываюцца ператрусы па крымінальнай "справе актывістаў дыяспары". Пра гэта ў сацсетках паведаміў заснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Па яго словах, выпадкі ператрусаў пакуль нешматлікія.

"Нам вядома да дзесяці выпадкаў. Пакуль гэта не дзясяткі. Справа супраць актывістаў дыяспары перакрыжоўваецца па персаналіях і з чальцамі Каардынацыйнай рады і з Офісам Ціханоўскай. Можа быць дастаткова шмат перакрыжаванняў",перадае Радыё "Свабода" словы Стрыжака.

Паводле яго, да некаторых людзей сілавікі могуць прыйсці па некалькі разоў за кароткі час. Прычым для іх не важна, што людзей можа не быць у Беларусі ўжо вельмі даўно.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння ператрус адбыўся ў мінскай кватэры кіраўніка Malanka Media і платформы ZUBR Паўла Марыніча. Ён жыве па-за межамі Беларусі з 2010 года.

Таксама сёння стала вядома, што Следчы камітэт вядзе расследаванне па актывістах дыяспары, аб'яднаных у "Народныя амбасады" і "Беларусы замежжа".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі