У Беларусі адмянілі паскоранае афармленне пашпартоў

Як даведалася Еўрарадыё, такое рашэнне прыняло Міністэрства эканомікі
У Беларусі адмянілі паскоранае афармленне пашпартоў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Заводскага РУУС Мінска:

У нас паскораны адменены. Учора прыйшла пастанова Міністэрства эканомікі адмяніць паскоранае афармленне пашпартоў. Чаму адмянілі, я не ведаю. Нас ставяць перад фактам. Нам не распавядаюць чаму і як”.

Нагадаем, раней можна было зрабіць пашпарт да 10 дзён. За гэта неабходна было заплаціць каля 10 тысяч рублёў. Звычайным чынам пашпарт робіцца да месяца, але, па словах супрацоўніка РУУС, на практыцы каля 2-3 тыдняў. На сённяшні дзень пашпарт каштуе 17.500 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі