У Беларусі хочуць змяніць закон аб спорце — што не так з праектам

Улады хочуць увесці акрэдытацыю для ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту / samooborona.by
Улады хочуць увесці акрэдытацыю для ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту / samooborona.by

У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект аб унясенні змен у закон "Аб фізічнай культуры і спорце". Сярод іншага прапануецца ўвесці дзяржаўную акрэдытацыю на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту. Распаўсюдзіцца новаўвядзенне павінна на ўсе дзяржаўныя арганізацыі і ўсіх індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца спартыўнай падрыхтоўкай.

З чым звязана гэтае новаўвядзенне? Улады сцвярджаюць, што "ставіцца задача зжыць парушэнні, якія сёння даволі часта сустракаюцца ў рабоце арганізацый і ІП".

Аднак Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці іншай думкі пра сапраўдныя прычыны. Выканаўчы дырэктар арганізацыі Аляксандр Апейкін так пракаментаваў Еўрарадыё новую ініцыятыву ўладаў:

— Гэта свайго роду прысяга Лукашэнку і ідэалагічнаму ладу. Увогуле кажучы, гэта прадвесце вялікай чысткі: будуць правяраць людзей, якія паставілі подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў, іх дзяцей, сваякоў... Мы ж разумеем, якая колькасць чалавек выказвалася супраць, займала пазіцыю беларускага народа, а не ўлады. Таму маштаб чыстак будзе каласальны.

У законапраекце прадугледжаны пераходны перыяд: арганізацыі і ІП змогуць працаваць без праходжання дзяржакрэдытацыі на працягу 6 месяцаў пасля набыцця моцы нормаў праекта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі