У Беларусі хочуць прыняць дадатковыя меры ў дачыненні да педафілаў

Пераважная большасць пацярпелых ад сексуальнага гвалту — гэта дзеці / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пераважная большасць пацярпелых ад сексуальнага гвалту — гэта дзеці / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі плануюць прыняць дадатковыя меры бяспекі ў дачыненні да педафілаў. Адпаведны законапраект ужо распрацаваны. Ініцыятарам выступіла пракуратура. Міністэрства аховы здароўя распрацавала клінічны пратакол, у якім ёсць і алгарытм "лячэння асоб, якія пакутуюць на педафілію", расказаў сёння на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу генеральны пракурор Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, патрэбныя дадатковыя мер па прадухіленні сексуальнага гвалту над дзецьмі. Колькасць пацярпелых расце. Летась ад педафілаў пацярпелі 922 дзіцяці.  Пры гэтым "з ліку пацярпелых ад згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару непаўналетнія складаюць 84%, а іх колькасць павялічылася на чвэрць", — адзначыў Швед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі