У Беларусі хочуць увесці атэстацыю для рыэлтараў

На будпляцоўцы жылых дамоў

На будпляцоўцы жылых дамоў / realt.by

У Беларусі плануюць увесці рэгулярную атэстацыю для рыэлтараў. Пра гэта заявіў намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў на спецыяльным семінары, прысвечаным пытанням рыэлтарскай дзейнасці. Падрабязнасці расказвае realt.by.

Паводле Старавойтава, норма аб рэгулярнай атэстацыі рыэлтараў можа з'явіцца ў законе аб рыэлтарскай дзейнасці, які цяпер распрацоўваюць. Законапраект павінен быць гатовы да лета. "Мы павінны пайсці такім жа шляхам, як і натарыят і адвакатура. Там атэстацыя праходзіць кожныя 5 гадоў. Дакладна гэтак жа мы будзем атэстоўваць і рыэлтараў", — расказаў Старавойтаў.

Не выключана, што атэстацыю ўвядуць не толькі для рыэлтараў, але і для ўсіх спецыялістаў, якія працуюць у сферы нерухомасці. "Робіцца гэта для таго, каб разумець, хто ў нас сёння працуе на рынку нерухомасці", — патлумачыў чыноўнік. Паводле яго слоў, у галіне "не павінна быць выпадковых людзей", а ўсе паслугі павінны аказвацца якасна.

Старавойтаў таксама расказаў, што зменяцца і патрабаванні да адукацыі рыэлтараў (іх зробіцца больш). Але адначасова плануецца, што рыэлтары змогуць атрымліваць інфармацыю аб жылых памяшканнях у спрошчаным парадку, а таксама заключаць са спажыўцамі электронныя дамовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі