У Беларусі можа знаходзіцца каля 200 вагнераўцаў — "Беларускі Гаюн"

Аляксандр Лукашэнка працягвае гуляць ролю "галоўнага спецыяліста" па ПВК "Вагнер" / t.me/dw_belarus/
Аляксандр Лукашэнка працягвае гуляць ролю "галоўнага спецыяліста" па ПВК "Вагнер" / t.me/dw_belarus/

У Беларусі можа знаходзіцца каля 200 вагнераўцаў. Іх заўважылі на тэрыторыі вайсковага палігона "Лосвіда" ў Віцебскім раёне. Мяркуецца, што вагнераўцы навучаюць некалькі падраздзяленняў беларускага войска стральбе. Маштабнага перамяшчэння ў Беларусь наймітаў з Расіі пакуль не зафіксавана, паведамляе "Беларускі Гаюн" са спасылкай на свае крыніцы.

Палігон "Лосвіда" знаходзіцца прыкладна за 52 кіламетры ад мяжы з Расіяй і за 150 кіламетраў ад мяжы з Латвіяй.

На сустрэчы з журналістамі 6 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў, што вагнераўцы яшчэ не прыбылі ў Беларусь, яны дагэтуль знаходзяцца ў сваіх лагерах на акупаванай тэрыторыі Украіны ці ў РФ. Больш таго, ён прызнаўся, што пытанне іх перадыслакацыі ў Беларусь пакуль не вырашана. Паводле яго слоў, Яўген Прыгожын знаходзіцца ў Расіі, з ім ён размаўляў апошні раз 5 ліпеня.

"Мы прапанавалі ім некалькі былых вайсковых гарадкоў, якія выкарыстоўваліся ў савецкі час, у тым ліку пад Асіповічамі, калі яны пагодзяцца, — гаварыў Лукашэнка. — Але ў ПВК "Вагнер" іншае бачанне па размяшчэнні (зразумела, што пра гэта бачанне я вам не скажу)".

У Беларусі можа знаходзіцца каля 200 вагнераўцаў — "Беларускі Гаюн"
t.me/Hajun_BY/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі