У Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні зафіксавалі першы кур'ёз
На чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні, які з 23 студзеня праходзіць у Беларусі, зафіксавалі першы кур'ёз. Як інфармуе сайт ria.ru, на сувенірнай прадукцыі, якая прадаецца на "Мінск-Арэне", назва спаборніцтваў нанесена на футболкі і кубкі з граматычнай памылкай. Слова European у назве European Figure Skating Championships надрукавана з памылкай — Europian.