У Беларусі назвалі лепшую кнігу паэзіі года

У Беларусі назвалі лепшую кнігу паэзіі года

У Беларусі назвалі лепшую кнігу паэзіі 2017 года. Алесь Разанаў атрымаў прэмію Наталлі Арсенневай (1903 — 1997) за кнігу "Перавыбранае". Журы (Вольга Іпатава, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Хадановіч) адзначыла, што гэтая паэтычная кніга — "сума мастацкіх адкрыццяў у разнастайных наватарскіх жанрах, якія, пашыраючы інтэлектуальныя далягляды беларускай культуры, змянілі і працягваюць мяняць аблічча сучаснай паэзіі".

Алесю Разанаву 70 гадоў. Ён вядомы як паэт-наватар і як перакладчык.

Арганізатары прэміі Арсенневай — Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына". Частка ўчорашняй імпрэзы была прысвечана памяці паэта і журналіста Алеся Ліпая, які нядаўна заўчасна памёр.

У Беларусі назвалі лепшую кнігу паэзіі года
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі