У Беларусі не плануецца зніжэння коштаў на бензін
Урад Беларусі палічыў немэтазгодным зніжаць кошты на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сувязі з падзеннем сусветных коштаў. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да ўраду, паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС. Адзначаецца, што пытанне магчымага паніжэння коштаў на паліва на беларускім рынку абмяркоўвалася на нарадзе з удзелам спецыялістаў розных міністэрстваў і ведамстваў. Аднак падчас абмеркаванняў была зроблена выснова, што рабіць гэта немэтазгодна.
Паводле слоў крыніцы агенцтва, паніжэнне коштаў на паліва пры яго рэалізацыі на ўнутраным рынку непазбежна пацягне за сабой перагляд памеру дзяржсубсідый для нафтаперапрацоўчых кампаній. На думку чыноўнікаў, перакладваць грошы з адной дзяржаўнай кішэні ў іншую, сэнсу няма.