У Беларусі не вяртаюць толькі адзін крэдыт з 500
У суседніх Расіі і Украіне суды перапоўненыя справамі па нявыплатах крэдытаў. Крэдытаатрымальнікі знікаюць, а грошы патрабуюць з паручыцеляў. Еўрарадыё высветляла, ці пагражае падобнае Беларусі і што рабіць, калі крэдытаатрымальнік, за якога ты даручыўся, знік. Як ні дзіўна, і ў справе выплаты крэдытаў беларусы пакуль «алімпійскія чэмпіёны». Калі ў суседніх Расіі і Украіне невяртанне крэдытаў – звычайная справа, то ў нас ўсё па-іншаму.
«Для Беларусі такія тэндэнцыі нехарактэрныя, - тлумачыць начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю “Прыёрбанка” Андрэй Сакалоў. - Партфель “дрэнных” крэдытаў у краіне стабільны. Іх доля нязначная, яна не расце. Нашы крэдытаатрымальнікі дысцыплінаваныя, у час пагашаюць крэдыты. Даходы ў насельніцтва нармальныя, прадпрыемствы працуюць у нармальным рэжыме. Таму ў нашай краіне такіх праблем няма”.
Праўда, некалькі выпадкаў з нявыплатай крэдытаў усё ж сталі вядомыя Беларусі. Напрыклад, інспектар сталічнай ДАІ набраў крэдытаў на 35 тысячаў долараў аж у сямі банках. Паручыцелямі зрабіў падначаленых. Прайграў грошы ў казіно і знік. Падначаленыя выплачавалі банкам па 250-300 тысячаў рублёў штомесяц.
Ці выпадак у Маларыце. Расійскі грамадзянін Малчанаў узяў ільготны крэдыт на 20 тысяч долараў ЗША, для будаўніцтва кватэры. Раптоўна на яго завялі крымінальную справу, мужчына ўцёк з Беларусі, выплачваць крэдыт прымусілі паручыцеля - Генадзя Струкава. У той самай кватэры, на якую браўся крэдыт, заставалася жыць жонка Малчанава. Але плаціць адмаўлялася. Высветлілася, што Малчанаў раней узяў яшчэ два крэдыты, і за іх расплочваліся паручыцелі.
Толькі праз год Генадзь Струкаў, добра патраціўшыся на адвакатаў, змог дабіцца праўды. Кватэру выставілі на аўкцыён. Паручыцелям вярнулі выплачаныя грошы.
“Вы нават уявіць сабе не можаце, як цяжка было дабіцца праўды, куды мы толькі ні звярталіся, - расказвае Еўрарадыё Раіса Струкава, жонка паручыцеля. – Вінаваты банк, яны былі абавязаныя праверыць, што гэта за чалавек Малчанаў. Мы ж лічылі,што быць даручыцелем – гэта фармальнасць. Ды і ў пашпарт да Малчанава я не глядзела, не ведала, што ён грамадзянін Расіі. А ў банку ведалі, ведалі, што раней ён узяў яшчэ два крэдыты. І ўсё роўна далі трэці. А нас зрабілі крайнімі. Урэшце мы вярнулі грошы, праўда, не атрымалі ні капейкі з таго, што патрацілі на паслугі адваката. Такім чынам, згубілі каля мільёна рублёў”.
Але падобных гісторый у Беларусі пакуль няшмат. Паводле дадзеных Нацыянальнага банку, працэнт так званых “дрэнных” крэдытаў, якія пагашаюцца не ў час, усяго 0,2. То бок “дрэнным” можна назваць толькі адзін крэдыт з 500. У Нацбанку такія паказчыкі тлумачаць цвёрдай стабільнасцю ў краіне:
Нацбанк: “У нас няма масавых звальненняў і скарачэння заробкаў. Адпаведна, няма сямейных дэфолтаў, калі чалавек не ў стане выплачваць пазыкі, таму што згубіў крыніцу даходаў. Нашы банкі не крэдытавалі так безаглядна, як гэта рабілі ў суседніх краінах, дзе крэдыты раздавалі ці не першаму сустрэчнаму. Замест гэтага нашы банкі выконвалі інструкцыі Нацбанка, дзе было сказана, што трэба праверыць пазыкапрымальніка і так далей. Дзякуючы гэтаму мы не маем праблем”.
Тым не менш удару фінансавага крызісу краіна напоўніцу не адчула. І калі гэта, крый Божа, здарыцца, многім даручыцелям прыйдзецца несалодка.