У Беларусі пацяплее на пачатку наступнага тыдня

У Беларусі пацяплее на пачатку наступнага тыдня

У Беларусі пацяплее ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак і аўторак у дзённыя гадзіны будзе да 10-14 градусаў цяпла, у начныя — ад 0 да 6 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Святлану Рыбакову, галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Аднак у бліжэйшыя дні зіма не будзе спяшацца сыходзіць. У пятніцу, 4 сакавіка ўначы чакаецца ад мінус 4 да плюс 1 градуса (пры праясненнях — да 5-8 марозу), удзень — ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў вышэй за нуль. У начныя гадзіны невялікі мокры снег пройдзе толькі ў асобных раёнах, у дзённыя — пераважна на ўсходзе нашай краіны. Вецер будзе ўсходні, 4-9 метраў за секунду.

У суботу, 5 сакавіка, крыху пацяплее. Удзень прагназуецца ад 0 да 5 цяпла, на Брэстчыне — да 7 градусаў вышэй за нуль. Ападкі магчымыя пераважна на Віцебшчыне. У нядзелю яшчэ больш пацяплее. І калі па краіне ўначы будзе ад 0 да мінус 6, то ў Брэсцкай вобласці — 1-4 цяпла. У дзённыя гадзіны на поўначы Беларусі чакаецца каля 2 градусаў са знакам плюс, на поўдні — да 11 цяпла.  

У Беларусі пацяплее на пачатку наступнага тыдня
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі