Беларусы гэтай ноччу пабачылі паўночнае ззянне
Паўночнае ззянне над Ракавам
Паўночнае ззянне назіралі мінулай ноччу ў Беларусі. Карыстальнікі сацсетак паказваюць здымкі з-пад Мінска, Магілёва і з Ракава.
Шанцы ўбачыць паўночнае ззянне каля 22:00 былі ў жыхароў на 2/3 тэрыторыі Беларусі. Да таго ж і ўмовы для назірання былі добрымі, а добрымі ўмовамі для назірання за такой з'явай лічыцца воблачнасць.
Палярнае ззянне назіралі мінулай ноччу ў Беларусі. Вось здымкі з-пад Мінска і з Ракава.
— Еўрарадыё (@euroradio) April 20, 2024
Моцную магнітную буру прагназавалі з 19 па 22 красавіка. З кожным днём сонечная актыўнасць нарастае. pic.twitter.com/Tj78t0jFCD
У ноч на нядзелю ў Беларусі магчымыя начныя замаразкі, а на наступным тыдні чакаюць яшчэ і дождж, і мокры снег. Да вясновага надвор'я трэба яшчэ крыху пачакаць, але вось вам прыемная кампенсацыя ад прыроды ў выглядзе ззяння ў небе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.