Зяленскі мяркуе, што Беларусь павінна стаць часткай Еўрасаюза

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Еўрасаюз павінен пашырыцца за межы спісу дзяржаў — кандыдатаў у ЕС. І Беларусь павінна стаць часткай Еўрасаюза.

Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 9 траўня на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай у Кіеве, піша "Еўрапейская праўда".

Па словах Зяленскага Украіна чакае пачатку перамоваў па яе далучэнні да Еўрасаюза: "Мы выканалі ўсе ўмовы, каб у чэрвені была зацверджаная перамоўная база і сапраўды пачаліся перамовы аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза. Не менш важна, каб еўрапейскае адзінства сапраўды працавала для іншых народаў, якія заслугоўваюць быць у Еўрасаюзе, каб яны таксама рэалізавалі свой кандыдацкі статус".

У сваёй прамове ўкраінскі прэзідэнт назваў дзяржавы, якія ён хацеў бы бачыць у складзе ЕС: "Еўропа — гэта і Балканы, і Малдова, і абавязкова будзе Дзень Еўропы для Грузіі і Дзень Еўропы для Беларусі".

З боку Зяленскага гэта першае выказванне пра неабходнасць далучэння Беларусі да ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі