Моцны вецер і +22 — надвор'е на нядзелю 14 красавіка

Вясна ў Мінску

Вясна ў Мінску / Еўрарадыё

У нядзелю 14 красавіка ў Беларусі будзе цёпла і ветрана. Не абыдзецца без дажджоў — яны пройдуць уначы і днём, месцамі — з навальніцамі.

Чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны і пераходзячы ў моцны парывісты вецер.

Ноччу будзе халаднавата — ад пяці да адзінаццаці цяпла. Удзень — ад 13-ці па поўначы і да 22-х па поўдні краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі