У Беларусі падатак на "дармаедаў" заплацілі 10800 чалавек
У Беларусі падатак на "дармаедаў" заплацілі 10800 чалавек. Ад іх у бюджэт паступіла 3,2 млн дэнамінаваных рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах. Пры гэтым паведамленні аб неабходнасці заплаціць падатак былі накіраваныя амаль 73 тысячам чалавек. Атрымліваецца, што заплацілі яго толькі каля 15% гэтых людзей.
Як вядома, кожны з беларусаў, які атрымаў паведамленне аб неабходнасці заплаціць падатак на "дармаедаў", мае права даказаць, што ён не адносіцца да гэтай катэгорыі. І сапраўды, памылак выяўлена нямала. На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што згаданы падатак прапаноўвалі плаціць нават салдатам тэрміновай службы.