У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 22 чалавекі

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітычных зняволеных

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітычных зняволеных / dpa

У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 22 чалавекі. Яны былі затрыманыя, а некаторыя і асуджаныя за ўдзел у пратэстах. У спісе праваабаронцаў наступныя асобы: Алег Галубоўскі, Сяргей Гоўша, Ігар Шыманчык, Аляксандр Малькоў, Сяргей Скробат, Вячаслаў Беразавец, Таццяна Данілюк, Мікалай Кулак, Ігар Яўменаў-Куль, Андрэй Рыбакоў, Віктар Данілюк, Мікалай Місюк, Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Дзяніс Якавенка, Кірыл Яўтушык, Артур Зарэмба, Алег Бандарук, Іван Косцікаў, Антон Харэвіч і Дзмітрый Бянчук. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Скробат, Малькоў, Шыманчык і Гоўша былі асуджаны ў жніўні ў Бярозе. Ім прызначылі ад 1 да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Сяргея Гоўшу, з улікам нейкай папярэдняй судзімасці, у выніку асудзілі на тры гады.

У Беларусі налічваецца больш за 1300 палітычных зняволеных, прызнаных праваабаронцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі