У Беларусі павялічваюць ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак з-за мяжы

У Беларусі павялічваюць ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак з-за мяжы

У Беларусі павялічваюць ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак з-за мяжы. Адпаведны ўказ №412 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Але гэта не лібералізацыя — проста беларускія нормы робяць такімі ж, як і ў іншых краінах ЕАЭС.

Не трэба будзе плаціць пошліну за пасылкі:
— да 1 кастрычніка 2022-га – 1000 еўра і 31 кг;
— пасля 1 кастрычніка 2022-га – 200 еўра і 31 кг

Да цяперашняга часу пошліну не трэба было плаціць на замежныя пасылкі коштам да 22 еўра і вагой да 10 кг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі