У Беларусі перастаў адчыняцца сайт газеты "Беларусы і рынак"

За мяжой сайт выдання адкрываецца
За мяжой сайт выдання адкрываецца

У Беларусі перастаў адчыняцца сайт газеты "Беларусы і рынак". Старонка выдання перастала грузіцца ў мабільных аператараў, аднак пакуль адкрываецца ў абанентаў Zala ад "Белтэлекам".

У рэдакцыі выдання пацвердзілі, што сайт заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі. Але афіцыйных папер з гэтай нагоды там пакуль не атрымлівалі. Пра гэта піша рэсурс "Зеркало".

Дырэктара "Беларусаў і рынку" Канстанцін Залатых затрымалі яшчэ 18 траўня. Яго абвінавачваюць у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, Злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў" (ч.2 арт. 130 КК).  Праваабаронцы прызналі Канстанціна Залатых палітвязням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі