У Беларусі плануюць узмацніць адказнасць пешаходаў пры ДТЗ
Пешаход, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі маюць намер узмацніць адказнасць пешаходаў. Пры гэтым уладальнікаў аўто вызваляць ад неабходнасці плаціць кампенсацыю пацярпелым у аварыях, калі вінаваты пешаход. Пра гэта ў эфіры СТБ распавяла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Святлана Любецкая. На днях дэпутаты прынялі законапраект аб удзельніках дарожнага руху.
Любецкая нагадала, што дзеючае заканадаўства "прадугледжвае немагчымасць адмовы ў кампенсацыі шкоды жыццю і здароўю, прычыненай пры дарожна-транспартным здарэнні". Гэта не заўсёды справядліва. Асабліва ў сітуацыях, калі мела месца "грубая неасцярожнасць пацярпелага і поўная адсутнасць віны асобы, які кіраваў транспартным сродкам". На дадзены момант уладальнік аўтамабіля павінен плаціць кампенсацыю пацярпеламу, нават калі пешаход, які трапіў пад машыну, быў п'яны або груба парушыў правілы дарожнага руху. Гэтую несправядлівасць вырашылі выправіць. Прыняты законапраект адмяняе забарону на адмову ў кампенсацыі шкоды жыццю і здароўю ў выпадках, калі ў ДТЗ вінаваты сам пацярпелы.
Пры гэтым, калі новыя нормы запрацуюць, на СТБ не ўдакладнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.