У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" партал Саюза палякаў
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інтэрнэт-партал непрызнанага ўладамі Саюза палякаў (znadniemna.pl). Адпаведнае рашэнне прыняў Ленінскі раённы суд Гродна яшчэ 30 снежня 2021-га.
Партал пісаў пра гісторыю, культуру, адукацыю, згадваў пра палітвязняў — Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс. Пачобут і Борыс знаходзяцца за кратамі ў Мінску з вясны 2021 года. Іх абвінавачваюць "у распальванні нацыянальнай варожасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.