У Беларусі распрацоўваюць стратэгію стымулявання нараджальнасці

Стратэгія стымулявання нараджальнасці будзе распрацаваная ў Беларусі ў 2009 годзе. Над гэтым праектам працуюць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У Мінпрацы адзначаюць, што цяпер вывучаецца і аналізуецца замежны досвед, які можа быць ужыты ў нашай краіне з улікам магчымасцяў дзяржавы і менталітэту грамадства.

Некалькі навуковых даследаванняў праводзяцца ў Беларусі ўжо сёлета. У прыватнасці, Цэнтр сацыяльных і палітычных даследаванняў БДУ вывучае прычыны разводаў, тэндэнцый змены псіхалогіі ўнутрысямейных паводзінаў, а Міністэрства працы даследуе рэпрадуктыўныя ўстаноўкі насельніцтва Беларусі і фактары, якія ўплываюць на іх рэалізацыю.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі