У Беларусі расследуюць крымінальную справу на 10 беларусаў, ваяваўшых за мяжой

У Беларусі расследуюць крымінальную справу на 10 беларусаў, ваяваўшых за мяжой

Міністэрства ўнутраных спраў расследуе крымінальную справу на прыблізна 10 нашых суграмадзян, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч, перадае interfax.by.

Журналісты пацікавіліся, у якіх краінах ваявалі гэтыя людзі. У адказ паведаміў, што яны ваявалі пераважна ва Украіне "на абодвух баках канфлікту".

Раней старшыня КДБ Валерый Вакульчык заяўляў, што беларускія сілавікі ведаюць прыкладна пра 140 грамадзян Беларусі, якія ваююць ва Украіне.

З вясны 2016 года нават добраахвотніцкі ўдзел у ваенных дзеяннях за мяжой лічыцца ў Беларусі наёмніцтвам і пераследуецца згодна з законам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі