У Беларусі ствараецца спецназ па адлове нядбайных бацькоў
Толькі ў Віцебску ўкамплектоўваецца некалькі такіх аператыўных груп міліцыі. А ў Баранавічах па «нядбайнікаў» выязджае спецаўтобус. Так па загадзе прэзідэнта міліцыя прымушае нядобрасумленных бацькоў плаціць дзяржаве за выхаванне сваіх дзяцей. І гэта толькі пачатак. Прэзідэнт заявіў, што дзяржава абавязаная любымі сродкамі прымусіць «нядбайнікаў» працаваць. І пра парушэнні правоў чалавека тут нават гаворкі няма.
«Хіба гэта людзі, якія кінулі сваіх дзяцей, - цытуе прэзідэнта «Беларусь сегодня». – Для тых, хто не хоча працаваць па-добраму, створым спецыяльныя працоўныя лагеры. Будуць там гэтыя нягоднікі прымусова «ўкалываць» з раніцы да ночы, па дзве-тры змены ў суткі».
Бранябойныя словы прэзідэнта падштурхнулі міліцыю да яшчэ больш рашучай працы з «нядбайнікамі».
Напрыклад, кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебска паведаміла карэспандэнту Еўрарадыё пра намер арганізаваць спецназ па барацьбе з нядобрасумленнымі бацькамі.
«Паводле УУС аблвыканкама, у Віцебску ствараецца спецпадраздзяленне па наглядзе за нядбайнымі бацькамі, - перадае карэспандэнт Ядвіга Сташэўская. - Будзе створана спецыяльная гарачая лінія: на яе будуць тэлефанаваць кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе «нядбайнікі» прагульваюць працу. Група хуткага рэагавання будзе тут жа выязджаць па такога «нядбайніка».
Не менш зацятая барацьба ідзе ў іншых абласцях. Напрыклад, па Баранавічах курсуюць спецыяльныя аўтобусы, легкавікі і мікрааўтобусы, якія збіраюць прагульшчыкаў-выпівох. Бо проста ўзяць і звольніць «нядбайніка» з працы кіраўнік прадпрыемства не можа – атрымае штраф.
«А шостай раніцы мы выязджаем па месцу жыхарства нядбайных бацькоў. Тых, якія перасталі з'яўляцца на працу, - расказвае пра спецыфіку сваёй працы старэйшы інспектар прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС Дзмітрый Казачэнка. - Высвятляем прычыну, чаму не выйшаў на працу. Бо магчыма, гэта быў бальнічны. Калі чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення – дастаўляем у наркалогію ў прымусовым парадку. Калі пасля пастаноўкі на ўлік такі чалавек тройчы папаўся, дастаўляем чалавека ў медустанову для праходжання медагляда і ўзбуджаем крымінальную справу».
Многія «нядбайнікі» не перавыхоўваюцца нават такімі метадамі. У ЖРЭА Баранавічаў размеркавалі траіх бацькоў-выпівох. І толькі адна жанчына працуе нармальна.
«Адзін ужо сеў у турму, другога таксама збіраемся прыцягваць да крымінальнай адказнасці. Пяць дзён у месяц папрацуе і знікае, - жаліцца начальнік аддзела кадраў ЖРЭА Таццяна Чаркасава. - Яе ловяць, прывозяць ізноў. Папрацуе некалькі дзён – і зноўку знікае. Толькі да адной жанчыны няма пытанняў, яна ходзіць на працу без прагулаў, прыбірае пад'езды. У нас чалавек зарабляе мінімум 400 тысяч. Праўда, значная частка грошай ідзе на аплату дзяржаве ўтрымання іх дзяцей».
«Нядбайных бацькоў у Баранавічах сёння 159, - прыводзіць афіцыйныя лічбы інспектар Дзмітрый Казачэнка. - Тых, што сістэматычна дапускаюць прагулы, – 39. Для кагосьці дастаткова метада пераканання. Для кагосьці – метада прымусу. А тыя, што выхаванню не паддаюцца, трапляюць у калоніі. У мінулым годзе мелі месца 17 фактаў крымінальных спраў. У гэтым – 35. Але многія з іх яшчэ на стадыі праверкі».
Дадзеныя па краіне трошкі іншыя. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, працу сістэматычна прагульваюць каля 40% «нядбайнікаў». Паглядзім, ці прымусяць новыя дзяржаўныя метады працаваць гора-бацькоў.
Фота bymedia.net