У Беларусі судовыя выканаўцы змогуць пазбаўляць даўжнікоў правоў кіроўцы

У Беларусі судовыя выканаўцы змогуць пазбаўляць даўжнікоў правоў кіроўцы

У Беларусі судовыя выканаўцы змогуць пазбаўляць даўжнікоў правоў кіроўцы. З 15 ліпеня пачнуць дзейнічаць змены, унесеныя ў закон "Аб выканаўчай вытворчасці". Як піша sb.by, даўгі пачнуць спаганяць па новых правілах: у судовых выканаўцаў стане больш паўнамоцтваў. Напрыклад, яны змогуць часова абмежаваць права даўжніка на кіраванне транспартнымі сродкамі, права на паляванне.

Мяркуецца, што такія крокі павінны матываваць беларусаў на тое, каб найхутчэй разлічыцца з запазычанасцю, і тады абмежаванні здымуць. Цяпер жа такія меры ўздзеяння можа прыняць толькі суд. З ліпеня судовы выканаўца проста выпіша пастанову і вадзіцель-даўжнік аўтаматычна стане пешаходам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі