У Беларусі ўлічаць усіх атрымальнікаў льготных крэдытаў на жыллё

У Беларусі ўлічаць усіх атрымальнікаў льготных крэдытаў на жыллё

Улад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку фармавання, вядзення і выкарыстання адзінай базы дадзеных грамадзян, якія з’яўляюцца або з’яўляліся атрымальнікамі льготных крэдытаў на жыллё. Сюды ўваходзяць крэдыты і аднаразовыя на будаўніцтва, набыццё і рэканструкцыю жылля. Адпаведнае палажэнне замацаванае пастановай Саўміну №295 ад 8 красавіка 2016 года, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўраду.

Адзіная база дадзеных атрымальнікаў субсідый і крэдытаў на жыллё будзе дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам, якім могуць карыстацца дзяржаўныя органы, у тым ліку тыя, хто вырашае пытанні аб выдачы новых льготных крэдытаў. Аператарам базы дадзеных стане Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі