Чыгуначнікам адмянілі льготы на праезд

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота

Чыгунка, ілюстрацыйнае фота / grani.lv

У чыгуначнікаў забралі ці не апошнюю карпаратыўную льготу, піша "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

Гаворка ідзе аб праве работніка або пенсіянера Беларускай чыгункі (БЧ) на працягу года бясплатна набываць праязныя дакументы для праезду на адлегласць да 150 км ад месца жыхарства ў цягніках з ненумараванымі месцамі. 17 красавіка начальнік БЧ падпісаў загад, якім прыпыняецца выдача такіх бясплатных гадавых дакументаў.

Больш за тое — выдадзеныя гадавыя квіткі неабходна вярнуць па месцы выдачы.

Варта зазначыць, што пенсіянеры-чыгуначнікі засталіся без сваёй ільготы акурат напярэдадні сезону лецішчаў.

Чыгуначнікам пакінулі толькі права праезду ад пастаяннага месца жыхарства да месца працы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі