У Беларусі затрымалі ціктокера, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі
ГУБАЗіК затрымаў ціктокера, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах. Уладзіслаў Абадоўскі ўвогуле не лез у палітыку. Хлопец хадзіў па крамах і запісваў відэа пра тавары, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся. Цяпер і гэтага нельга рабіць?!
На яго асабістых старонках Абадоўскага ў сацсетках з'явілася "пакаяльнае відэа". Там хлопец на фоне дзвярэй просіць прабачэння перад супрацоўнікамі гандлю, "якім ён даставіў нязручнасці". TikTok-акаўнт блогера выдалены, а на YouTube-канале застаўся толькі адзін ролік, паведамляе "Вясна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.