У Беларусі здабылі 120-мільённую тону нафты
У Беларусі здабыта 120-мільённая тона нафты, паведамляе БЕЛТА. Афіцыйнай датай пачатку здабычы “чорнага золата” ў Беларусі лічыцца 20 жніўня 1964 года.
У гэты дзень са свідравіны ў Рэчыцкім раёне быў атрыманы ўстойлівы прыток сыравіны. Праз паўгода беларуская нафта паступіла ў трубаправод "Дружба" і пачалася яе прамысловая здабыча.
Больш за ўсё “чорнага золата” атрымалі ў 1975 годзе — амаль 8 мільёнаў тон. Для параўнання, сёлета плануецца здабыць толькі 1,7 мільёна тон нафты.