У беларускай IT-сферы стала болей жанчын, а пачаткоўцы пасталелі
У беларускай IT-сферы за апошнія 10 гадоў з’явіліся новыя адметныя тэндэнцыі развіцця. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым даследаванні інфармацыйнага партала Dev.by, дзе паказаныя найбольш яскравыя трэнды ў індустрыі.
Сярод айцішнікаў стала нашмат болей жанчын: іх колькасць павялічылася ў 2,5 разы. Цяпер яны складаюць 1/5 частку ад усіх занятых у галіне работнікаў. Сама прафесія “пасталела”: у кампаніях, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, больш чым удвая павялічылася колькасць супрацоўнікаў, старэйшых за 30 гадоў, а ўзрост “джуніёраў” (пачаткоўцаў) павысіўся на 2 гады.
Медыянны заробак айцішнікаў вырас на 30%, але ж пры гэтым тым долей даводзіцца працаваць на новы айфон. У той самы час работнікі гэтай сферы ў чатыры разы часцей сталі карыстацца таксоўкамі. Колькасць PHP-распрацоўшчыкаў за апошнія пяць гадоў знізілася ўдвая.