У Беластоку пачалі судзіць беларуса і расіяніна, якіх абвінавачваюць у шпіянажы
Шпіёнам пагражае да 10 гадоў зняволення / radio.bialystok.pl
У Беластоку ў акруговым судзе пачалі разглядаць крымінальную справу беларуса і расіяніна, якіх абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расіі. Пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе radio.bialystok.pl.
Паводле даных следства, мужчыны працавалі на карысць расійскай вайсковай разведкі ў Польшчы з 2017 года. Яны сачылі за вайсковымі часцямі ў паўночна-ўсходняй Польшчы, збіралі інфармацыю пра ўзаемадзеянне польскіх вайсковых падраздзяленняў з войскамі іншых краін NATO. Таксама іх цікавіла ахова мяжы з Беларуссю.
Шпіёнаў затрымалі вясной мінулага года. Ім пагражае да 10 гадоў зняволення.
Вядома, што беларус спачатку вучыўся ў адной з беластоцкіх ВНУ, а пасля ўладкаваўся на працу па арганізацыі парашутнай падрыхтоўкі. Расіянін дзейнічаў пад выглядам культурнай дзейнасці і турызму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.