У Белгарадзе ў раёне мінулага выбуху знайшлі яшчэ адну бомбу

Эвакуацыя ў Белгарадзе / "Новая газета"
Эвакуацыя ў Белгарадзе / "Новая газета"

У Белгарадзе ў раёне мінулага выбуху знайшлі яшчэ адну бомбу. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў кіраўнік Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Па ягоных словах, вайскоўцы вырашылі абясшкодзіць боепрыпас на палігоне. Гладкоў паведаміў, што ў горадзе і вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя. Улады маюць намер эвакуіраваць жыхароў 17 шматпавярховых жылых дамоў у радыусе 200 метраў ад месца, дзе знайшлі бомбу.

Увечары 20 красавіка ў выніку так званага "няштатнага сходу боепрыпасу" са знішчальніка-бамбардзіроўшчыка Су-34 у цэнтры Белгарада ўпала і ўзарвалася авіябомба.

У выніку на месцы выбуху ўтварылася варонка радыусам больш за 20 метраў, былі пашкоджаны некалькі жылых дамоў, а таксама знішчана некалькі аўтамабіляў. Пацярпелі тры чалавекі, двое шпіталізаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі