У БНК сцвярджаюць, што з Венесуэлы ў Мазыр прыехала "Санта-Барбара"
Беларуская нафтавая кампанія сцвярджае, што ў нашу краіну з Венесуэлы прыйшла высокаякасная нафта "Санта-Барбара". Інфармацыя пра тое, што замест яе праз Украіну прыйшла нафта, падобная да расійскай нафты маркі Urals, не адпавядае рэчаіснасці, заявілі Еўрарадыё ў Беларускай нафтавай кампаніі.
Беларуская нафтавая кампанія: "Urals дакладна не можа прыйсці – прыйшла "Санта-Барбара".
Па словах прадстаўніка кампаніі, усе "нафтавыя" дамоўленасці паміж Беларуссю і Венесуэлай выконваюцца дакладна.
Еўрарадыё пацікавілася, у колькі ж абыходзіцца нашай краіне венесуэльская нафта, але на гэтае пытанне ў БНК адказваць адмовіліся. Маўляў, камерцыйная таямніца.