У Брэсце адкрылася выстава “Дыпламаты, якія ратавалі яўрэяў” (фота)
У Брэсцкай крэпасці ў пятніцу адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Віза ў жыццё”. Выступалі дыпламаты, прадстаўнікі грамадскасці. Пасол Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра сказаў:
"Мне было вельмі прыемна пабачыць тут землякоў-турыстаў з Ізраілю, якія шукаюць у Беларусі свае карані. Гэтая выстава — цудоўны ўрок гісторыі для моладзі. Яна будзе тут яшчэ тры тыдні. Вялікі дзякуй кіраўніцтву Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць”, мясцовым уладам за тое, што яны далі згоду на правядзенне выставы літаральна праз некалькі дзён пасля нашага звароту".
Генерал Губарэнка, кіраўнік Мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”, распавёў пра тое, што мемарыял паступова вяртаецца да таго ўплыву, які меў пры Савецкім Саюзе, калі яго штогод наведвалі больш за мільён чалавек.
Адмыслова для Еўрарадыё пасол Шапіра сказаў:
"Выстава паедзе потым у Віцебск, 3 ліпеня ў Мінск, потым у Берлін і Жэневу. Цікавасць вялікая, і каб яе задаволіць, мы зрабілі копіі і ладзім у свеце паралельна з гэтай яшчэ адну такую самую выставу".
Еўрарадыё: А колькі Праведнікаў свету з Беларусі паедзе ў чэрвені ў Ізраіль?
Эдуард Шапіра: "Паедзе 10 чалавек, і з кожным суправаджаючы, агулам група ў 20 чалавек".
У Беларусі больш за 700 чалавек атрымалі ад ізраільскай дзяржавы званне “Праведнік народаў свету” за выратаванне з рызыкай для ўласнага жыцця габрэяў падчас 2-й сусветнай вайны.
На выставе “Віза ў жыццё” — 27 стэндаў з гісторыямі 12 дыпламатаў з розных краін, што ратавалі габрэяў ад Галакосту. Большасці з іх нададзенае званне “Праведнік народаў свету”. У буклетах названыя яшчэ 9 дыпламатаў, персаналіі якіх пасля удакладнення будуць таксама вынесеныя на стэнды.
Прамаўляе пасол Ізраіля ў Беларусі спадар Шапіра. Крайні злева генерал Губарэнка.
Урачысты мітынг з нагоды адкрыцця выставы “Віза на жыццё”.
Брэсцкі журналіст, ветэран вайны Аркадзій Бляхер падрыхтаваў “Альбом Шындлераў”, куды ўнёс людзей з розных краін, хто ратаваў габрэяў ад Галакосту.
Спадар Шапіра і таварыш Губарэнка пераразаюць стужку. Генерал Губарэнка прылюдна забараніў называць сябе спадаром. “Толькі таварыш!”
Экспазіцыя выставы “Віза ў жыццё”.
Рауль Валленберг, шведскі ратавальнік габрэяў: “Не ведаю, ці то я ў Саветах госць, ці то вязень”.