У Брэсце аштрафавалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці (фота)
На 70 тысяч рублёў кожнага аштрафаваў суд Ленінскага раёна Брэста пяцёх удзельнікаў акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, якая прайшла ў горадзе напярэдадні. Актывістаў грамадзянскай камапніі "Еўрапейская Беларусь" Уладзіміра
Шэлега, Яўгена Скрабца, Іларыёна Касянчука, Наталлю Гагалюк і Кацярыну
Ішчык пакаралі за "парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых
мерапрыемстваў".
Нагадаем, увечары ў чацвер хлопцы і дзяўчаты з расцяжкай "Свабоду палітзняволеным!" і сцягам "Еўрапейскай Беларусі" сядзелі каля помніка Леніну на галоўнай плошчы Брэста. Іх затрымалі, ноч маладыя людзі правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.
Студэнтка Наталля Гагалюк выступала ў судзе па-беларуску:
"Гэта маё першае затрыманне. Анімала не шкадую, што была на акцыі. Бо людзі зняволеныя з палітычных матываў. Там багата хто мае сябры. І ваўкавыскія прадпрымальнікі. Мяркую, трэба было мне прайсці праз гэта. Каб надалей не баяцца".
На здымку: перад будынкам суда Яўген Скрабец, Наталля Гагалюк і Ўладзімір Шэлег