У Брэсце каля раённай адміністрацыі ўпала навагодняя ялінка
Ялінка не дачакалася свята
У Брэсце каля адміністрацыі Маскоўскага раёна ўпала навагодняя ялінка. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, яна не вытрымала непагадзі — моцнага ветру са снегам. У пятніцу на месцы здарэння ўжо працавалі камунальныя службы, якія займаліся аднаўленчымі працамі. Яны высветлілі, што металічны каркас не вытрымаў і зламаўся ў двух месцах. Было вырашана канструкцыю дэмантаваць. Каб усталяваць новую ялінку, у камунальнікаў засталося дзевяць дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.