У Брэсце невядомы выкінуў у сметніцу патроны
Знойдзеныя на сметніку патроны
У Брэсце пры сартаванні смецця работнік смеццеперапрацоўчага завода выявіў патроны і патэлефанаваў у міліцыю. Сілавікі перадалі знаходку на экспертызу. Эксперты пацвердзілі, што знойдзеныя прадметы з'яўляюцца патронамі. Яны вырабленыя завадскім спосабам і могуць быць выкарыстаныя з наразной агнястрэльнай зброяй. Выявілася, што іх 21.
"Усе патроны прыдатныя для стральбы", — адзначылі эксперты. Па факце знаходжання боепрыпасаў распачалі праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.