У Брэсце за махлярства затрымалі кіраўніцу турагенцтва

У агенцтве бралі перадаплату за пуцёўкі, а потым адмаўляліся ад абавязкаў

У агенцтве бралі перадаплату за пуцёўкі, а потым адмаўляліся ад абавязкаў / pixabay.com

У Брэсце затрымалі кіраўніцу турагенцтва, якая брала перадаплату за пуцёўкі, а потым па розных прычынах адмаўлялася выконваць абавязацельствы. Пра гэта расказалі ў МУС Беларусі.

Акрамя таго, яна займала грошы ў прыватных асоб нібыта для павышэння абаротных сродкаў і развіцця агенцтва. У выніку за два гады яна завалодала сумай каля 900 тысяч рублёў. Пацярпелымі па справе праходзяць 27 грамадзян. Заведзена крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі