У Брэсце заклеілі плакаты ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў
Плакаты ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў заклеілі ў Брэсце. Пра гэта паведаміла давераная асоба Яраслава Раманчука Сяргей Вакуленка:
"З паўгадзіны таму на тумбах па ўсім горадзе заклеілі партрэты апазіцыйных кандыдатаў. Тыя, хто гэта зрабіў, парушылі закон. Заява аб парушэнні будзе пададзеная ў пракуратуру і ў камісіі. Неабходна знайсці гэтых людзей".
Чальцы камандаў альтэрнатыўных кандыдатаў выправіліся клеіць плакаты паўторна.