У Брэсце затрыманыя ўдзельнікі акцыі “чыстых аркушаў”

У Брэсце затрыманыя ўдзельнікі акцыі “чыстых аркушаў”

У Брэсце затрымалі, прынамсі, чатырох удзельнікаў акцыі “чыстых аркушаў”. Як перадае Радыё Свабода, акцыя адбывалася каля кінатэатра “Беларусь”, яе анансавала абласная ініцыятыва “Свае людзі”.

Сярод затрыманых Інга Абрамава, імёны трох пакуль невядомыя. Адзначаецца, што актывісты не выкрыквалі ніякіх лозунгаў, а проста стаялі, трымаючы ў руках чыстую паперу.

Перад акцыяй у Брэсце быў затрыманы адзін з яе ініцыятараў Аляксандр Кабанаў, а таксама блогер і журналіст Зміцер Гарбуноў.

Падобная акцыя праходзіла ў Баранавічах — там затрымалі аднаго чалавека з чыстым аркушам паперы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі