У Бруселі пройдзе сустрэча для абмеркавання сітуацыі на мяжы Літвы і Беларусі
У Бруселі пройдзе экстрэная сустрэча для абмеркавання сітуацыі на мяжы Літвы і Беларусі. На яе збяруцца міністры ўнутраных спраў краін Еўрасаюза, паведамляе Reuters.
Савет ЕС па ўнутраных справах збярэцца 18 жніўня.
Краіны Балтыі заклікаюць ЕС узмацніць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з-за сітуацыі з мігрантамі. Афіцыйны Мінск абвінавачваецца ў спрыянні іх перапраўкі ў Літву. Ці будзе на сустрэчы абмяркоўвацца пытанне магчымых санкцый, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.